Айцец Аляксандр Надсан
Айцец Аляксандр Надсан


     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 


 

Слава Ісусу Хрысту!

Слава Ісусу Хрысту!
"Багародзіца Тысячагоддзя" (1988)
(з беларускай царквы сьв. Пятра і Паўла
ў Лёндане; дар Гая Пікарды).
“Наша мова для нас сьвятая, бо яна нам ад Бога даная”, пісаў у прадмове да “Дудкі беларускай” Мацей Бурачок (Францішак Багушэвіч), і ў розныя перыяды нашае гісторыі розныя людзі кіраваліся гэтымі словамі дый, адказваючы на гэты дар Божы, зьвярталіся да Бога, славілі Яго і дзякавалі Яму менавіта ў ёй, у нашай, у сьвятой мове. Пачынаючы ад Францішка Скарыны і ажно да нашых дзён шматлікія людзі імкнуцца не ствараць сабе асобнай штучнай “сакральнай” мовы, але зьвяртацца да Бога так, як зьвяртаюцца да бацькі ці маці, так як зьвяртаюцца ў жыцьці да тых, каго любяць і кахаюць. Мова каханьня – гэта ўжо сакральная мова, сьвятая мова, але да таго ж яна яшчэ і жывая.

Розныя людзі браліся (ды й бяруцца сёньня) за працу перакладу Сьвятога Пісаньня і літургічных тэкстаў на беларускую мову. Пачэснае месца сярод іх займае а.Аляксандар Надсан, кіраўнік беларускае бібліятэкі імя Францішка Скарыны ды беларускае каталіцкае місіі ў Лёндане. Вось ужо больш за 40 гадоў нястомна перакладае ён багаслужбовыя тэксты, каб вернікі ўсходняй традыцыі маглі ня толькі прыватна, але і ў храме супольна славіць Бога ў сваёй мове. За гэты час ён выканаў велічэзную частку гэтай непасільнай для аднаго чалавека працы і даў нам, сваім суайчыньнікам, шэраг перакладаў: Літургіяў, Часаслова, Мінеяў, Актоіха, Трыядзі і іншых багаслужбовых тэкстаў.

Для таго, каб хоць нечым дапамагчы яму ў гэтым служэньні, і стварыўся гэты сайт, на якім ужо год як зьбіраюцца пераклады а.Аляксандра, а таксама ягоныя ўласныя творы і гутаркі. Кожны чалавек на Беларусі ужо зараз можа атрымаць доступ да часткі гэтых скарбаў, скарыстаць з іх – ці то для малітвы, ці то для дасьледваньняў, ці то для новых перакладаў. А нашай марай і мэтою застаецца поўны збор усіх твораў і матэрыялаў, зьвязаных з творчасьцю і асобай айца Аляксандра.

Спадзяемся, што гэтая праца будзе запатрабаванай і прынясе свой плён у духоўным жыцьці кожнага з нас, а праз гэта – і нашае Бацькаўшчыны.

Стваральнікі сайту:
  а. Аляксандар Аўдзяюк,
а. Сяргей Стасевіч.

 


НАВІНЫ САЙТА

 

СЛОЎНІК ПЕРАКЛАДЧЫКА

 

 26 сьнежня 2009
 26 сьнежня 2009
Служба на Божае нараджэньне 2009 г. у Лёндане.

Фотасесія: http://czalex.livejournal.com/819659.html
Відэа: http://www.youtube.com

 30 лістапада 2009
У выніку пачатку працы над новай рэдакцыяй Псалтыра на сайце зьявіліся (і зьяўляюцца) некаторыя новыя словы ў Слоўніку перакладчыка.
 28 лістапада 2009

На сайце зьявілася:

- Даведнікі - не паэзія.

водгук на даведнікі Ю. Гарбінскага і Ю.Туронка "Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя" (1999) і "Białoruski ruch chrześcijański XX wieku" (2003)
паводле: ARCHE, 2 (31) - 2004.
 17 лістапада 2009

На сайце зьявіліся арыгінальныя нерэдагаваныя тэксты Сьвятых Тайнаў (якія прайшлі першую апрабацыю). Упершыню зьявіліся чыны перад- і пасьляцаркоўнага ўвацаркаўленьня.

Таксама зьявілася яшчэ некалькі чыноў асьвячэньняў, сярод якіх: Асьвячэньне Крыжа, Асьвячэньне новага дому, Служба асьвячэньня іконы Багародзіцы.


Архіў навін

 


 

нутро

νεφρς, -ου (грэцк.)

1. (анат.) - ныркі,

2. дасл. і метаф. - нутро, вантробы, патаемныя думкі.

Беларускія варыянты:

нутро (Надсан, Луцкевіч);
ныркі, нутро (72:21) (Станкевіч);

Іншыя варыянты:

утробы (ц-сл.);
нутро, утроби (7:10), внутрішнє (15:7) (укр.- студыт.);

 

У Псалмах: Пс. 7:10, 15:7, 25:2, 72:21, 138:13.

Прыклад: (οτι εξεκαυθη η καρδια μου και οι νεφροι μου ηλλοιωθησαν, Пс. 72:21);

 

 

 

 

 

Напісаць ліст