Галоўная > Слоўнік перакладчыка > Блаславіць

Блаславіць


2 траўня 2012.

εὐλογεῑν (εὐλογέω)) (грэцк.)

Беларускія варыянты:

блаславіць (Я. Купала, слоўнік бр. Гарэцкіх, слоўнік Байкова і Некрашэвіча, А. Надсан);
дабрасловіць (М. Міцкевіч); "дабраслоўце, дабраслоўленьне"
дабраславіць (В. Сёмуха); "дабраславеньне"

дабраславіць (Я. Станкевіч); "дабраславенства"

благаславіць (Бібл.Кам.БПЦ);
багаславіць (А. Луцкевіч, П. Татарыновіч, некаторыя выд. БАПЦ, У. Чарняўскі);

У суседзяў: благословить (рус.) - благословити (укр.) - blogoslawic (пол.)

Паходжаньне: ад грэцкага - εὐλογεῑν (εὐλογέω)) казаць добрае слова, хваліць. Аналаг - лацінскае benedicere.

Тлумачэньне: Першаснае значэньне: Казаць добрае слова (камусьці), хваліць (кагосьці). Яшчэ ў старажытнасьці гэтае слова і сам учынак атрымалі асаблівае значэньне: бацькоўскае блаславеньне (на шлюб, на нейкія ўчынкі) дзяцей, ці сьвятарскае блаславеньне (Божае блаславеньне праз сьвятара) былі вельмі важнымі ў любой культуры. Мае супрацьлеглае значэньне да слова праклінаць (клясьці), якое ў арыгінале гучыць як "казаць благое камусьці". Сёньня - адзін з сакрамэнтальных (містычных і літургічных) чынаў сьвятара ці бацькоў у адносінах да сям'і.

 

Беларускае слова "благі" ў сэнсе "дрэнны" паходзіць ад кораня blagъ "дрэнны, слабы". blagai = дрэнны

Царк.-славянскае слова "благой" - іншае з паходжання, - ад bolgъ "добры". Поўная форма сустракалася ў Сымона Буднага ("болагі" - "добры". У бел. мове ад яго засталіся такія словы як "балазе" і "паблажлівасць"

У выніку гістарычных зьменаў гэтыя словы супалі паводле гучаньня.


Вярнуцца назад