Галоўная > Слоўнік перакладчыка > голуб і туркаўка

голуб і туркаўка


26 чэрвеня 2008.

νεοσσος περιστερας και τρυγων (грэцк.)

Беларускія варыянты:

голуб і туркаўка (Надсан) - (два галубы і дзьве туркаўкі) (пару туркавак або двух галубянятаў – Лк.);
галубяня і турак (Станкевіч) - .) (прынясе галубянё альбо турка – Лев. 2.6) (возьме два туркі альбо двое галубянят – Лев. 2.8) (пару туркоў або двое галубянят – Лк.);
галубянятка і гарліца (Луцкевіч) - (дзьве гарліцы, ці двое галубянятак – Лк.);
птушанятка галубінае і горліца (БПЦ) - (пару горліц або дваіх птушанят галубіных – Лк.);
птушанята галубінае і галубка (Сёмуха) - (дзьве галубкі альбо два птушаняты галубіныя – Лк.);
малады галубок і турак (Чарняўскі) - (двух туркоў або два маладыя галубкі – Лк.);

У суседзяў: голубь (птенец голубя) и горлица (рус.) - горлиця і голубенятко (укр.) - synogarlica i mlody golab (пол.)

Тлумачэньне: Птушаня голуба ды горліцу прыносілі ў Храм на ахвяру (на спаленьне) для рытуальнага ачышчэньня жанчыны, нарадзіўшай дзіця. Пасьля нараджэньня яна мела пэўны час "ачышчэньня", і пасьля заканчэньня аго прыносіла ахвяру ў Храм (паводле Лявіт 12:6,8). У Новым Запавеце такую самую ахвяру прынесла Марыя (Лк.2:24). З кнігі Лявіта (пер. Чарняўскага): Калі скончацца дні ачышчэньня ейнага дзеля нараджэньня сына або дачкі, прынясе яна да сьвятара да дзьвярэй Палаткі Сустрэчы аднагадовага барана ў ахвяру цэлапаленьня і маладога галубка або турка ў ахвяру за грэх. Калі б яна не змагла ахвяраваць барана, то хай ахвяруе двух туркоў або два маладыя галубкі, аднаго ў ахвяру цэлапаленьня, а другога ў ахвяру за грэх. Гэтак ачысьціць яе сьвятар і яна будзе ачышчаная».


Вярнуцца назад