"Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


Часасловец » Слоўнік перакладчыка


 

 

благое, зласлівасьць

ἡ πονηρία(грэцк.)

Паводле слоўніка Яна Пятроўскага:

1. дрэнны стан, дрэннасьць, нікчэмнасьць, нешляхетнасьць, недасканаласьць, адсутнасьць мужнасьці,

2. зласлівасьць,

2. памылка, хіба, злачынства, подласьць

Беларускія варыянты:

благое (Надсан, Станкевіч, Луцкевіч);

У Псалмах: Пс. 7:10, 15:7, 25:2, 72:21, 138:13.

Прыклад: (μη εκκλινης την καρδιαν μου εις λογους πονηριας, Пс. 140(141):4);
    Цалкам

нутро

νεφρς, -ου (грэцк.)

1. (анат.) - ныркі,

2. дасл. і метаф. - нутро, вантробы, патаемныя думкі.

Беларускія варыянты:

нутро (Надсан, Луцкевіч);
ныркі, нутро (72:21) (Станкевіч);

Іншыя варыянты:

утробы (ц-сл.);
нутро, утроби (7:10), внутрішнє (15:7) (укр.- студыт.);

 

У Псалмах: Пс. 7:10, 15:7, 25:2, 72:21, 138:13.

Прыклад: (οτι εξεκαυθη η καρδια μου και οι νεφροι μου ηλλοιωθησαν, Пс. 72:21);
    Цалкам

Яма, роў

βόθρος, -ου (грэцк.) - яма, роў

Беларускія варыянты:

яма (раней: роў, дол) (Надсан);
яма, дол (Станкевіч, Луцкевіч);

У Псалмах: Пс. 7:16, 56:7, 93:13.

λάκκος, -ου (грэцк.) - яма, рэзэрвуар для вады/адходаў/etc., цыстэрна

Беларускія варыянты:

яма (раней: яма, магіла) (Надсан);
яма, магіла (Пс.27:1), дол (Пс.29:4, 87:5.7, 142:7) (Станкевіч);
яма, магіла (Пс.27:1, 29:4, 87:5, 142:7) (Луцкевіч);

У Псалмах: Пс. 7:16, 27:1, 29:4, 39:3, 87:5.7, 142:7.

    Цалкам

Дапамога

βοήθεια, -ας (грэцк.)

Беларускія варыянты:

дапамога (Надсан);
помач, спадзева (Пс. 7:1) (Станкевіч);
помач (Луцкевіч);

У Псалмах: Пс. 7:11, 19(20):3, 21(20):20, 34(35):2, 37(38):23, 48:15, 59:13, 61:8, 69:2, 70:12-13, 88:20.44, 90:1, 107:13, 120:1.2, 123:8.

    Цалкам

голуб і туркаўка

νεοσσος περιστερας και τρυγων (грэцк.)

Беларускія варыянты:

голуб і туркаўка (Надсан);
галубяня і турак (Станкевіч);
галубянятка і гарліца (Луцкевіч);
птушанятка галубінае і горліца (БПЦ);
птушанята галубінае і галубка (Сёмуха);
малады галубок і турак (Чарняўскі)

Тлумачэньне: Птушаня голуба ды горліцу прыносілі ў Храм на ахвяру (на спаленьне) для рытуальнага ачышчэньня жанчыны, нарадзіўшай дзіця.

    Цалкам

Сэрафім

Σεραφίμ (грэцк.)

Беларускія варыянты:

сэрафім (Надсан);
серафім (Сёмуха, БПЦ);
сарахім (Я.Станкевіч)

Кароткае тлумачэньне: Шасьцікрылыя анёлы (нябесныя істоты), якія асабліва набліжаныя да пасаду Бога.

    Цалкам

Евангельле

εὐαγγέλιον ὁ (грэцк.)

Беларускія варыянты:

евангельле (Надсан, Міцкевіч);
евангелле (Бібл.Кам.БПЦ);
дабравесьце (Сёмуха);
эвангельле (Луцкевіч);
эванэлія (Татарыновіч);

Кароткае тлумачэньне: Першаснае значэньне: Зьмест прапаведваньня Ісуса, Добрая навіна, якую Ён прынёс, што Валадарства Божае наблізілася і ўжо сярод нас.

    Цалкам

Блаславіць

εὐλογεῑν (εὐλογέω) (грэцк.)

Беларускія варыянты:

блаславіць (Надсан, Купала);
дабрасловіць (Міцкевіч);
дабраславіць (Сёмуха);
благаславіць (Бібл.Кам.БПЦ);
багаславіць (Луцкевіч, Татарыновіч);

Кароткае тлумачэньне: Казаць добрае слова (камусьці), хваліць (кагосьці). Сёньня - адзін з сакрамэнтальных (містычных і літургічных) чынаў сьвятара ці бацькоў у адносінах да сям'і.

    Цалкам

Анёл

ἄγγελος (грэцк.)

Беларускія варыянты:

анёл (Надсан, Сёмуха, Чарняўскі, Араповіч);
анел (Татарыновіч, архіеп. Мікалай, Гадлеўскі);
ангел (Луцкевіч, Міцкевіч, Бібл.Кам.БПЦ);
ангіл (Я.Станкевіч)

Кароткае тлумачэньне: Нябесная істота, добры (ці злы) бесьцялесны дух, які перадае вышэйшую волю ці выконвае іншыя вышэйшыя наказы.

    Цалкам

 


 

 

 

 

Напісаць ліст